wd wp Пошук:

Абель Эрнандэс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрнандэс. А́бель Маці́яс Эрна́ндэс Платэ́ра (ісп.: Abel Mathías Hernández Platero; нар. 8 жніўня 1990, Панда, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік бразільскага клуба «Флуміненсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая.

Клубная кар’ера

Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Сентраль Эспаньёл», адкуль перайшоў у клуб «Пеньяроль». 2 лютага 2009 года ігрок быў выкуплены італьянскім клубам «Палерма», дзе на той момант гуляў яго суайчыннік Эдынсан Кавані. Дэбютаваў за новы клуб 15 сакавіка, выйшаўшы на замену Кавані ў матчы супраць «Лечэ».

1 верасня 2014 года за 10 млн фунтаў, што з’яўляецца клубным рэкордам, перайшоў у англійскі «Хал Сіці». У дэбютным матчы супраць «Вест Хэма» забіў гол, а сустрэча скончылася ўнічыю 2:2. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Хал Сіці» прапанаваў нападніку новы кантракт, аднак бакі не здолелі дамовіцца і было абвешчана, што Эрнандэс пакідае клуб.

У жніўні 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА[4]. У маі 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[5].

У жніўні 2019 года далучыўся да катарскага клуба «Аль-Ахлі». У жніўні 2020 года адправіўся ў Бразілію, стаўшы іграком «Інтэрнасьянала», а ў красавіку 2021 года перайшоў у «Флуміненсі».

Міжнародная кар’ера

27 ліпеня 2010 года дэбютаваў за зборную Уругвая ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Анголы, якая праходзіла ў Лісабоне.

Дасягненні

Уругвай:

Зноскі

  1. Профіль на tenfieldigital.com.uy
  2. Abel Hernández // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ABEL MATHIAS HERNANDEZ // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. ЦСКА подписал Абеля Эрнандеса. by.tribuna.com.
  5. ЦСКА подтвердил уход Абеля Эрнандеса. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Уругвая
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Канелонес
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнасьянал
Катэгорыя·Ігракі ФК Сентраль Эспаньёл
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Ахлі Доха
Катэгорыя·Ігракі ФК Палерма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Уругвая па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Флуміненсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Хал Сіці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Пеньяроль
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных