wd wp Пошук:

Абель Агілар

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Абель Энрыке Агілар Тапіяс (ісп.: Abel Enrique Aguilar Tapias; нар. 6 студзеня 1985, Багата, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Уніён Магдалена» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Кар’ера

Клубная

Агілар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Дэпартыва» з горада Калі. У асноўным складзе клубу ён дэбютаваў у 2002 годзе. У 2005 годзе ў складзе «Дэпартыва» Абель стаў чэмпіёнам Калумбіі. У тым жа годзе ён перайшоў у італьянскі «Удзінезэ» і быў адразу ж аддадзены ў арэнду ў клуб Серыі B «Асколі» з-за празмернай колькасці ў клубе легіянераў, аднак з-за праблем з афармленнем дакументаў у «Асколі» знаходзіўся ўсяго месяц, не паспеўшы дэбютаваць за клуб.

Ва «Удзінезэ» Абель не здолеў зачапіцца за асноўны склад, што прывяло да сталага знаходжання ў розных клубах у арэндзе. Пасля сканчэння кантракту з «Удзінезэ», ігрок падпісаў сталы кантракт з «Эркулесам». Улетку 2012 года ён перайшоў у «Дэпартыва» з Ла-Каруньі, і ўжо 20 жніўня ў матчы супраць «Асасуны» дэбютаваў за новую каманду[4].

З 2013 года з’яўляўся іграком французскай «Тулузы». У сезоне 2015/16 з-за траўмы страціў месца ў складзе, і ў канцы трансфернага акна ў студзені 2016 года перайшоў у партугальскі клуб «Белененсіш». 12 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў Калумбію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з «Дэпартыва».

У жніўні 2018 года перайшоў у клуб «Далас» з амерыканскай МЛС. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў Калумбіі, папоўніўшы склад клуба «Уніён Магдалена», дзе стаў капітанам.

Міжнародная

Агілар прымаў удзел у гульнях моладзевай зборнай Калумбіі. А ў 2004 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Калумбіі на ўдзел у Кубку Амерыкі ў Перу. На турніры Абель забіў два галы: у матчы групавога этапу супраць гаспадароў першынства і 1/4 фіналу супраць зборнай Коста-Рыкі.

Дасягненні

Дэпартыва:

Зноскі

  1. Abel Aguilar // FBref.com
  2. ABEL ENRIQUE AGUILAR // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Abel Aguilar Abel Aguilar // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Deportivo La Coruña vs. Osasuna 2-0
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Белененсіш
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багаце
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэпартыва Калі
Катэгорыя·Футбалісты Калумбіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Калумбіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Тулуза
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Херэс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Эркулес Алікантэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Далас
Катэгорыя·Ігракі ФК Асколі
Катэгорыя·Ігракі ФК Уніён Магдалена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сарагоса