wd wp Пошук:

Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе

Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе (араб. عبد الحميد الدبيبة‎‎; нар. 1958, Місурата, Каралеўства Лівія) — лівійскі палітык і бізнесмен. Быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам Лівіі. Шэраг СМІ называюць яго пра-эрдаганскім палітыкам, якія маюць блізкія адносіны з Турцыяй[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў горадзе Місурата. Атрымаў ступень магістра інжынерных навук у Канадзе. Быў менеджэрам футбольнага клуба «Аль-Аль-Ітыхад» і старшынёй савета дырэктараў Лівійскай холдынгавай кампаніі па развіцці і інвестыцый (LEDCO)[3].

У 2020 годзе Дбэйбе заснаваў рух Лівія аль-Мустакбал (Будучыня Лівіі)[3].

5 лютага 2021 года быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам краіны на Форуме палітычнага дыялогу Лівіі[4]. Дбэйбе балатаваўся разам з Махамедам аль-Манфі ў якасці прэзідэнта і Мусам аль-Кані і Абдалой аль-Лафі ў якасці віцэ-прэзідэнтаў. У той жа час ён сутыкнуўся з абвінавачваннямі ў спробах падкупіць некаторых дэлегатаў форума праз свайго стрыечнага брата, багатага бізнэсмэна Алі аль-Дбэйба[5]. Яго спіс атрымаў 39 галасоў, што на пяць больш, чым у Агілы Салех Іса і Фатхі Башагі[6]. Апошні быў успрыняты як прыхільнік ЗША, але амерыканскі пасол адмаўляў любыя спробы паўплываць на выбарчы працэс[7].

15 сакавіка афіцыйна заняў пасаду прэм’ер-міністра[2].

У верасні 2021 года парламент прагаласаваў за вынясенне недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы.

10 лютага 2022 года на палітыка быў здзейснены замах. Невядомыя абстралялі яго аўтамабіль, калі Дбэйбе вяртаўся дадому[8]. У той жа дзень Палата прадстаўнікоў прызначыла Фатхі Башагу прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[9].

Сям’я

Жанаты. Мае шасцярых дзяцей[2].

Зноскі

  1. English Wikipedia community Wikipedia — 2001.
  2. 1 2 3 На форуме в Швейцарии избрали премьера и Президентский совет Ливии (нявызн.). ТАСС (5 лютага 2021).
  3. 1 2 Profile of Libya’s new executive authority heads Anadolu Agency, February 6 2021
  4. UN-led Libya forum selects new interim government Al-Jazeera. February 5, 2021.
  5. Abdul Hmaid al-Dabaiba: All Libyans respect Ali al-Dabaiba, and bribes are not among our morals (In Arabic) November 16, 2020.
  6. BREAKING: New unified Libyan government selected by LPDF in Geneva Zaptia, S. Libya Herald. February 5, 2021
  7. Sami Zaptia. U.S denies attempting to influence LPDF process (нявызн.). Libya Herald (4 лютага 2021). Праверана 5 February 2021.
  8. В Ливии совершено покушение на премьер-министра
  9. Libya rifts deepen as new PM named, incumbent refuses to yield (нявызн.), Reuters (10 February 2022).
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лівіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Лівіі
Катэгорыя·Прадпрымальнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных