wd wp Пошук:

Абдула Губайдулавіч Гізатулін

Абдула Губайдулавіч Гізатулін (5 мая 1904, Ібрагімава (сучасны Чышмінскі раён), Расійская імперыя — 15 сакавіка 1945, Устфаў, Германія. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Гвардыі сяржант. Камандзір аддзялення 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Адзін з 78 воінаў сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза[1].

Біяграфія

Абдула Губайдулавіч Гізатулін нарадзіўся 5 мая 1904 г. у вёсцы Ібрагімава. Па нацыянальнасці татарын. Адукацыя пачатковая. Член ВКП(б) з 1938 года. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады ў саўгасе «Уршак» Чышмінскага раёна[2].

У РСЧА прызваны ў маі 1942 года Чышмінскім райваенкаматам. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1942 г[2].

Камандзір аддзялення 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка (16-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 7-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі сяржант А. Г. Гізатулін ў баях з нямецкімі захопнікамі праявіў выключную адвагу і мужнасць[2].

20 верасня 1943 г. у баі за в. Лапаціна Гомельскай вобласці А. Г. Гізатулін адбіў контратаку двух танкаў і пяхоты ворага, і ў далейшым наступе са сваім аддзяленнем падавіў кулямётную кропку праціўніка, якая замінала прасоўванню савецкіх частак[2].

28 верасня 1943 г. пад артылерыйскім і кулямётным агнём праціўніка А. Г. Гізатулін першым з эскадрону пераправіўся на заходні бераг ракі Дняпро. У жорсткім баі за ўтрыманне плацдарма ў вёскі Галкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ён асабіста знішчыў 2 кулямёты праціўніка і тым самым даў магчымасць астатнім падраздзяленням палка паспяхова фарсіраваць раку[2]. Пасля цяжкага ранення не пакінуў поле бою. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі сяржанта Гізатуліну Абдулы Губайдулавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2][3].

А. Г. Гізатулін пасля лячэння ў шпіталі адправіўся на фронт, але трапіў не ў сваю частку, а стаў камандзірам гарматнага разліку ў знішчальным супрацьтанкавым артпалку.

Загінуў 15 сакавіка 1945 года, так і не даведаўшыся, што з’яўляецца Героем Савецкага Саюза. Пахаваны ў горадзе Устфаў (Германія)[2]. Аб захаванасці, месцазнаходжанне магілы Героя нічога не вядома[1].

Памяць

У Башкартастане ўшаноўваюць імя Героя. У Чышмах яго імя носіць вуліца. Імя А. Гізатуліна высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78 Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі. У роднай вёсцы школа носіць імя Героя (Муніцыпальнае агульнаадукацыйная бюджэтная ўстанова Сярэдняя агульнаадукацыйная школа імя Абдулы Гізатуліна в. Ібрагімава муніцыпальнага раёна Чышмінскі раён Рэспублікі Башкартастан)[4].

Зноскі

  1. 1 2 Сегодня исполняется 105 лет со дня рождения Героя Советского Союза Абдуллы Гизатуллина — башинформ.рф — Новости новой Башкирии Архівавана 1 верасня 2019..
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Абдула Губайдулавіч Гізатулін на сайце «Героі краіны»
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
  4. Школа имени Абдуллы Гизатуллина с. Ибрагимово Чишминский район Архівавана 30 снежня 2013..

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уфімскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Пахаваныя ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка