wd wp Пошук:

Абарончы храм

Абарончы храм у Супраслі

Абарончы храм, храм-крэпасць ці інкастэлаваны храм — царква або касцёл прыстасаваныя да коратка ці доўгачасовай абароны, пры дапамозе ўвядзення ў архітэктуру сакральнага будынку шэрагу фартыфікацыйных элементаў: фланкіруючых вежаў, байніц, машыкуляў па перыметры збудавання, брамы з герсай.

Беларусь

У ВКЛ абарончыя храмы былі распаўсюджаны найбольш у познегатычны перыяд, калі быў выпрацаваны своеасаблівы тып гатычнага абарончага праваслаўнага храма (Царква Св. Міхаіла, Сынкавічы, Дабравешчанская царква, Супрасль). У час барока храмам надавалі абарончыя рысы ў кантэксце арганізацыі абароны места (Дамініканскі касцёл у Мінску).

Абарончы храм (Беларусь)
Сынкавіцкая царкваСынкавіцкая царква Супрасльская царкваСупрасльская царква[1] Мураванкаўская царкваМураванкаўская царква Коданская царкваКоданская царква[1] Навагрудская царкваНавагрудская царква Камайскі касцёлКамайскі касцёл Чарнаўчыцкі касцёлЧарнаўчыцкі касцёл Фара ВітаўтаФара Вітаўта[2] Заслаўскі зборЗаслаўскі збор Койданаўскі зборКойданаўскі збор[2] Смаргонскі зборСмаргонскі збор Быхаўская сінагогаБыхаўская сінагога Слонімская сінагогаСлонімская сінагогаПомнікі беларускага культавага абарончага дойлідства.

легенда Праваслаўныя храмы; легенда Каталіцкія храмы; легенда Пратэстанцкія храмы; легенда Сінагогі. Зноскі

  1. 1 2 Цяпер на тэрыторыі Польшчы
  2. 1 2 Страчаны аб’ект

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Абарончыя храмы
Катэгорыя·Фартыфікацыйныя збудаванні
Катэгорыя·Культавыя збудаванні