Škoda Yeti 2.0 TDI 4x4Škoda Yeti 2.0 TDI 4x4 на ВікісховішчыАгульныя даныя
Вытворца: | Škoda |
Выпуск: | 2014 — ц.ч. |
Зборка: | Чэхія |
Даўжыня: | 4222 мм |
Шырыня: | 1793 мм |
Вышыня: | 1691 мм |
Колавая база: | 2578 мм |
Аб'ём бака: | 60 л |
Škoda Yeti — першы красовер ад аўтавытворцы Škoda, які дэбютаваў на Жэнеўскім аўташоў у 2009 годзе. Аўтамабіль быў створаны на платформе Volkswagen A5. Да цяперашняга моманту прадстаўлена два пакалення Škoda Yeti:
Škoda Yeti прапануецца ў двух варыянтах: City — для горада і Outdoor — для бездарожжа. Аўтамабілі, якія належаць да групы City, абсталёўваюцца бамперамі пад колер кузава і ахоўнымі бакавымі молдынгамі. Yeti Outdoor адрозніваюцца ад «гарадскіх» падвышанай праходнасцю, павялічаным дарожным прасветам і ахоўнымі накладкамі на кузаве. Пярэдняя частка абедзвюх паркетніка абсталёўваецца прастакутнымі процітуманнымі фарамі галаўнога святла. У якасці опцыі даступныя біксенонавыя фары. Задняя частка аўтамабіля абсталёўваецца змененай крышкай багажніка, прастакутнымі адбівальнікамі і невялікі нішай для нумарнога знака. Аўтамабіль камплектуецца лёгкасплаўнымі 16-цалевымі дыскамі.
Пярэднепрывадны Škoda Yeti можа камплектавацца двума турбанаддуўнымі рухавікамі на выбар. 1,2-літровы 4-цыліндравы бензінавы TSI хоць і лічыцца найбольш танным, але мае высокія эксплуатацыйныя характарыстыкі. Другім варыянтам матора лічыцца 2,0-літровы дызельны 109-моцны рухавік. У базавай камплектацыі дызельны сілавы агрэгат працуе ў пары з 5-ступеністай механічнай каробкай перадач, а бензінавы з 6-ступеністай механічнай КП. У якасці опцыі можна абсталяваць аўтамабіль поўным прывадам і 7-ступеністай механічнай КП.[1]
Вынікі краш-тэсту Škoda Yeti 2009 года згодна з Euro NCAP[2]:
Дарослы
пасажыр |
Дзіця | Пешаход | Сістэмы
бяспекі |
---|---|---|---|
92 % | 78 % | 46 % | 71 % |