wd wp Пошук:

Яўхім Герцавіч Шулякоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шулякоўскі. Яўхім Герцавіч Шулякоўскі (руск.: Ефим Герцович Шуляковский; 29 снежня 1906, Слуцк, Мінскай губерніі — 27 лютага 1984, Варонеж) — савецкі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1940), дацэнт.

Біяграфія

Пасля заканчэння педагагічных курсаў — настаўнік пачатковай школы (1925—1927). Скончыў сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага ўніверсітэта (1931). Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры Цэнтральным Камітэце Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай ССР (1931—1937), аспірант кафедры гісторыі СССР Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1937—1940). Дацэнт кафедры гісторыі СССР, дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Свярдлоўскага універсітэта (1940—1941).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Загадчык (1946—1966), дацэнт (1966—1977) кафедры гісторыі СССР, дацэнт кафедры гістарыяграфіі і крыніцазнаўства (1977—1982), дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1947—1949, 1951—1953).

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац пра рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў і манаграфіі «В. И. Ленин и трудящиеся Черноземного Центра» (Варонеж, 1977). Шулякоўскі ўнёс значны ўклад у арганізацыю краязнаўчых даследаванняў. Ініцыятар і рэдактар двухтомніка «Нарысы гісторыі Варонежскага краю» (Варонеж, 1961, 1967). Навуковы рэдактар шэрагу зборнікаў архіўных дакументаў, выдадзеных у Варонежы (1950-1960-я гады).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Уральскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Варонежы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі СССР