.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Іваненка (нар. 22 снежня 1995, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі».
Выхаванец мазырскага футбола, у красавіку 2014 года падпісаў першы кантракт з мясцовай «Славіяй». Быў другім брамнікам у камандзе пасля Уладзіміра Гаева, у сезоне 2014 прыняў удзел у трох матчах. У пачатку 2015 года, пасля выхаду «Славіі» ў Вышэйшую лігу, быў аддадзены ў арэнду светлагорскаму «Хіміку», дзе быў адным з асноўных брамнікаў. У 2016 годзе вярнуўся ў «Славію», быў рэзервовым брамнікам, гуляў таксама за дубль.
У першай палове 2018 года быў другім брамнікам мазыран у Першай лізе, а ў жніўні быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам», дзе таксама быў другім брамнікам. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў дублі «Славіі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2019 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:5), калі ў першым тайме замяніў траўмаванага Радзівона Сямука.
У першай палове 2020 года зноў гуляў за дубль, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3]. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Славію»[4]. У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з мазыранамі, а ў лютым зноў быў арандаваны «Гомелем»[5]. Пачынаў сезон другім брамнікам пасля Алега Кавалёва, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскі клуб[6].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д2 | Славія | ![]() | 3 | -5 |
2015 | Д2 | Хімік | ![]() | 19 | -29 |
2016 | дубль | Славія | ![]() | 18 | -32 |
2017 | дубль | Славія | ![]() | 14 | -14 |
2018 (1) | Д2 | Славія | ![]() | 2 | -0 |
2018 (2) | Д2 | Граніт | ![]() | 1 | -4 |
2019 | Д1 | Славія | ![]() | 1 | -5 |
2020 (1) | дубль | Славія | ![]() | 12 | -17 |
2020 (2) | Д2 | Гомель | ![]() | 6 | -4 |
2021 | Д1 | Гомель | ![]() | 15 | -12 |