У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў. Яўген Мікалаевіч Кавалёў (нар. 6 жніўня 1996) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
На Чэмпіянаце Беларусі па плаванні 2013 года заняў 7-е месца на дыстанцыі 100 м брасам[1].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 50 м брасам. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 100 м брасам і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[2].
Пераможца Першынства Беларусі 2014 года на дыстанцыі 100 м брасам[3].
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 года на дыстанцыі 100 м брасам[4].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыях 50 м і 100 м брасам, а таксама ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 м. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 200 м брасам[5].