wd wp Пошук:

Яўген Андрэевіч Саматыя

Яўген Андрэевіч Саматыя (1912 — кастрычнік 1944) — беларускі мастак. Член Саюза мастакоў БССР[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў польскай школе ў Мінску. Настаўнік малявання здолеў абудзіць у дзецях схільнасць да жывапісу, некалькі вучняў з класу сталі мастакамі. Яўген з 13 гадоў пісаў алеем копіі карцін, нацюрморты. Па сканчэнні школы ў 1930 годзе працаваў мастаком па афармленні газетных клішэ і малюнкаў у газеце «Чырвоная змена». У 1931 годзе паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум на аддзяленне паліграфіі. У Віцебску пазнаёміўся з будучай жонкай Лідзіяй, 4 ліпеня 1934 года яны ажаніліся.[2]

У кастрычніку 1934 года Яўген прызваны ў армію, служыў на Далёкім Усходзе, быў палкавым мастаком. Апынуцца ў краі незвычайных пейзажаў, убачыць мора было ўдачай для мастака. У 1936 годзе дэмабілізаваны. Разам з сям’ёй жыў у доме бацькоў на Замячэтным завулку (пазней зав. Калгасны, цяпер не існуе) Татарскага прадмесця ў Мінску[3]. Да студзеня 1937 года працаваў у выдавецтве, затым мастаком-афарміцелем у Палацы піянераў і школьнікаў. У 1937 годзе нарадзіўся сын Валянцін. У тым жа 1937 годзе бацька Яўгена быў рэпрэсаваны. У ліпені 1941 года мабілізаваны ў РСЧА, у кастрычніку 1944 года сяржант Я. Саматыя знік без вестак.[2]

Творчасць

Пісаў пейзажы, нацюрморты, партрэты, рабіў малюнкі. Сваякі захоўваюць чатыры карціны, серыі малюнкаў «Краявіды Мінска», «Краявіды Віцебска», «Далёкаўсходнія замалёўкі», партрэты бацькі і іншых сваякоў[2].

Галерэя

Памяць

На будынку Саюза беларускіх мастакоў у Мінску усталявана мемарыяльная дошка з імёнамі мастакоў, у т.л. Яўгена Саматыі, якія загінулі ў 2-й сусветнай вайне.[2]

Зноскі

  1. Александровіч Р. Мае ўражанні…
  2. 1 2 3 4 Лошицкая М. Художник…
  3. Авринская Е. От прадедов

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы