У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Елісееў. Яўген Аляксандравіч Елісееў (нар. 14 ліпеня 1985) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Срэбраны прызёр Кубка Беларусі 2010 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[1].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыях 50 м, 100 м і 200 м на спіне, а таксама ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. Срэбраны прызёр у эстафеце 4 × 50 м вольным стылем[2].