wd wp Пошук:

Ястрабы

Ястрабы (Accipiter) — род драпежных птушак сямейства ястрабіных (Accipitridae). Гэта стройныя птушкі з кароткімі шырокімі сагнутымі крыламі і доўгім прамым хвастом. У іх доўгія кіпцюрыстыя лапы, якія яны выкарыстоўваюць для забойства сваёй ахвяры і вострая кручкаватая дзюба. У дарослых птушак папярочнапаласатая афарбоўка ніжняга боку цела, верх шэры, палёт у парэнні нехарактэрны[1]. Самкі ў ястрабаў, як правіла, буйней за самцоў.

Ястрабы часта падпільноўваюць сваю ахвяру з засады на ўзвышшы або з паветра, пасля чаго вокамгненна каменем злётаюць ўніз, хапаючы яе. У асноўным яны сілкуюцца дробнымі птушкамі і сысунамі.

Ястрабы — лясныя птушкі з шырокімі арэаламі. Жывуць ястрабы ў асноўным у лясных або кустовых масівах.

Віды

Зноскі

  1. Мартынов Е. Н. «Биология лесных позвоночных»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Роды птушак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Ястрабіныя