У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацук. Яраслаў Раманавіч Мацук (15 красавіка 1939, с. Цэгіў, Гарохіўскі раён, Валынская вобласць, Украіна — 13 ліпеня 2020) — урач ветэрынарнай медыцыны, гістолаг, эмбрыёлаг. Доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1986).
Скончыў Львоўскі зоаветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Ветэрынарыя», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Гісталогія, цыталогія, эмбрыялогія», 1966).
Працаваў у Львоўскім НДІ пералівання крыві і неадкладнай хірургіі (1966), Львоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1966—1968), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1968—2020; педыятрычны факультэт, у 1968—1990 і з 1997 — кафедра гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі, прафесар, у 1997—2002 — загадчык кафедры; у 1990—1997 — загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі).
Науковыя інтарэсы: органы страўнікава-кішэчнага тракту і палавых сістэм.
Знак «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» (1973), медаль «Ветэран працы» (1978) і інш.