Ян ван дэ Капеле (25 студзеня 1626 (ахрышчаны) — 22 снежня 1679 (пахаваны)) — галандскі мастак Залатога стагоддзя марскіх і зімовых пейзажаў, таксама вядомы як прамысловец і калекцыянер мастацтваў.
Усё жыццё пражыў у Амстэрдаме. Быў уладальнікам фарбавальнай майстэрняй і займаўся жывапісам у вольны час. Вучыўся на малюнках Сімона дэ Улігера і, магчыма, быў яго вучнем. Разам з марскімі пейзажамі ствараў таксама зімовыя пейзажы ў стылі Арта ван дэр Нера.