Ян Хуаньі (Yang Huanyi, 1906—2004) — кітаянка, апошняя (згодна з большасцю меркаванняў) носьбітка сакрэтнай жаночай мовы нюй-шу (мела пісьмовую форму), якая выкарыстоўвалася жанчынамі Кітая на працягу прыкладна 400 гадоў. 20 верасня 2004 года яна памерла ва ўзросце 98 гадоў.
Згодна з дадзенымі японскіх даследчыкаў, некалькі носьбітаў перажылі Хуаньі і былі знойдзены ўжо пасля яе смерці. Дакладнасць гэтай інфармацыі не ўсталявана.