wd wp Пошук:

Ян Фігель

Ян Фігель (славацк.: Ján Figeľ; нар. 20 студзеня 1960 года, Вранаў-над-Таплёў, Чэхаславакія) — славацкі і еўрапейскі палітык, старшыня партыі Хрысціянска-дэмакратычны рух, у 2004-2009 - еўрапейскі камісар па пытаннях адукацыі і культуры. З 2010 года - міністр транспарту, пошт і камунікацый Славакіі.

У 1983 годзе скончыў Кошыцкі тэхнічны ўніверсітэт, працаваў інжынерам у Прэшове. У 1990 годзе ўступіў у Хрысціянска-дэмакратычны рух, у 1992 годзе стаў дэпутатам славацкага парламента. Працаваў у камітэце па знешняй палітыцы, быў членам славацкай дэлегацыі ў Савеце Еўропы. У 2004 годзе, пасля ўступлення Славакіі ў Еўрасаюз, быў вылучаны на пасаду еўрапейскага камісара па пытаннях прадпрымальніцтва і прамысловасці, аднак знаходзіўся на гэтай пасадзе да фарміравання новага складу Еўракамісіі на чале з Жазэ Мануэлам Барозу, дзе Фігель атрымаў пасаду еўрапейскага камісара па пытаннях адукацыі і культуры (да 2007 года ў яго кампетэнцыю таксама ўваходзілі пытанні шматмоўя).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Еўрапейскія камісары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі Славакіі
Катэгорыя·Члены Хрысціянска-дэмакратычнага руху