wd wp Пошук:

Ян Мікалаевіч Гайка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гайка.

Ян Гайка (каля 15101579) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

З роду кобрынскіх баяр, сын берасцейскага зямяніна Мікалая Фёдаравіча Гайкі.

Пачаў кар’еру ў 1530-я гады службай пры двары віленскага кашталяна Юрыя Радзівіла. У 1536 годзе ездзіў паслом ад Радзівіла ў Маскву да князя Абаленскага. У 1546 годзе каралеўскі дваранін. Пазней пісар рускі пры двары вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. З 1554 года канюшы гарадзенскі, адначасова ў 1554—1566 гадах вялікі пісар літоўскі (належаў да вузкага кола службоўцаў, што займаліся вядзеннем Метрыкі ВКЛ), ключнік віленскі з 1556, маршалак гаспадарскі ў 1564—1566, кашталян берасцейскі з 1566.

У 1552 годзе пасланы соймам ВКЛ з лістом да маскоўскіх баяраў. У 1556 годзе ўдзельнічаў у Вільні ў перамовах з царскімі пасламі, якія прыехалі да Жыгімонта Аўгуста. Член пасольства Васіля Тышкевіча 1558—1559 гадах, якое прывезла ў Маскву мірныя прапановы.

Гайка быў прыхільнікам Жыгімонта Аўгуста і яго палітыкі па заключэнні дзяржаўнай уніі паміж ВКЛ і Польшчай. У 1565 годзе член пасольства ВКЛ на чале з Астафіем Валовічам, якое было паслана на польскі сойм у Пётркаў, каб весці перамовы пра арганізацыю сумеснага сойма і польскую ваенную дапамогу ВКЛ. У 1566 годзе браў удзел у пасольстве ад сойма ВКЛ у Берасці да польскага сойма ў Любліне. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569 года.

Быў прыхільнікам Радзівілаў (асабліва Мікалая Радзівіла Рудога) у час першых двух міжкаралеўяў, браў удзел у большасці шляхецкіх з’ездаў з удзелам Рудога.

Трымаў шматлікія дзяржаўныя маёнткі, быў дзяржаўцам ашмянскім з 1555, вількійскім, уцянскім, краснасельскім, трабскім.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Старосты ўценскія
Катэгорыя·Ключнікі віленскія
Катэгорыя·Старосты ашмянскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старосты вількійскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1510 годзе
Катэгорыя·Канюшыя гарадзенскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кашталяны берасцейскія
Катэгорыя·Старосты краснасельскія
Катэгорыя·Старосты трабскія
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1579 годзе