.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч. Ян Жыгімонт Ваньковіч (? — пасля 1707) — дзяржаўны дзеяч.
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс». Сын Пятра і Ганны з Дунін-Глушынскіх, дачкі харужага ваўкавыскага.
Падчашы вількамірскі (1678), падстолі вендэнскі (1702), паручнік панцырнай харугвы. Валодаў маёнткам Волма (Лужышча) (1693).
Памёр пасля 1707 года.
У шлюбе з Соф’яй Храпавіцкай, дачкой віцебскага кашталяна.