wd wp Пошук:

Ян Жалезны

Ян Жалезны (чэшск.: Jan Železný; 16 чэрвеня 1966, Млада Болеслаў, Чэхаславакія) — чэхаславацкі і чэшскі кідальнік дзіды, трохразовы алімпійскі чэмпіён і трохразовы чэмпіён свету. 25 мая 1996 года ў Ене ўсталяваў сусветны рэкорд, які да гэтага часу застаецца непераўзыдзенным (98 м 48 см).

Выйграў Алімпійскія гульні 1992, 1996 і 2000 гадоў, заняў другое месца на Алімпіядзе 1988 года. Выйграў «золата» на чэмпіянатах свету 1993, 1995 і 2001 гадоў і «бронзу» ў 1987 і 1999 гадах. З-за доўгага і вельмі паспяховага выступлення лічыцца найлепшым дзідакідальнікам усіх часоў.

Акрамя сусветнага (98,48 м), Жалезны належыць рэкорд чэмпіянатаў свету (92,80 м). Ад другога выніку (93,09 м фіна Акі Парвіайнена) яго рэкорд свету пераўзыходзіў больш чым на 5 метраў. Ян Жалезны здзейсніў 53 кідка за 90 метраў, што на 23 верасня 2007 года больш за 40 такіх кідкоў ўсіх астатніх дзідакідальнікаў разам узятых. Прызнаваўся лёгкаатлетам года ў свеце (2000) і Еўропе (1996, 2000), найлепшым спартсменам Чэхіі (1993, 1995, 2000, 2001).

Ян Жалезны завяршыў сваю кар’еру ў 2006 годзе ў родным Млада Болеславе. З 2006 года на трэнерскай працы.

У гонар Яна названы астэроід (9224) Жалезны.

Зноскі

  1. Jan Železný // Brockhaus Enzyklopädie
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Кідальнікі кап’я Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхіі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Кідальнікі кап’я Чэхаславакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сярэднячэшскім краі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхаславакіі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Члены МАК
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры Чэхіі