wd wp Пошук:

Ян Гловер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гловер.

Ян Гловер (англ.: Ian Glover; нар. 8 лістапада 1978, Данкастэр, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер.

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1995 годзе ва ўзросце 16 гадоў, але не дамогся задавальняльных вынікаў і спыніў выступы ў 2000 годзе, пасля чаго вярнуўся да снукера толькі ў 2009 годзе. У сезоне 2010/2011 актыўна выступаў на турнірах серыі PTC і ўпершыню прабіўся ў 1/16 фіналу прафесійнага спаборніцтва на адным з турніраў у Шэфілдзе, а таксама ўпершыню гуляў у 1/64 фіналу рэйтынгавага турніру на World Open. У 2014 годзе перамог у кваліфікацыйным туры EBSA і зноў атрымаў статус прафесіянала, пасля чаго яшчэ двойчы даходзіў да 1/16 фіналу нізкарэйтынгавых турніраў у Ісіне і Рызе. У 2015 годзе перамог у першым матчы рэйтынгавага ўзроўню з 1999 года, упершыню дайшоўшы да стадыі 1/48 фіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Тым не менш, больш не выйграў ніводнага рэйтынгавага матча да канца сезона і пакінуў мэйн-тур у 2016 годзе.

За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 10 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 5 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данкастэры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Англіі