wd wp Пошук:

Яніс Рыцас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыцас.

Я́ніс Ры́цас (грэч. Γιάννης Ρίτσος; 1 мая 1909, Манемвасія, Грэцыя11 лістапада 1990, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 мая 1909 года ў Манемвасіі (Грэцыя).

У пачатку 1930-х гадоў знаёміцца з ідэямі марксізму. У 1948—1952 і 1967—1974 гадах зняволены ўладамі Грэцыі. Яго сацыяльна-палітычныя погляды адлюстраваны ў зборніку вершаў «Трактары» (1934), паэмах «Эпітафіі» (1936), «Песня для маёй сястры» (1937), дзе дамінуе імпрэсіянісцкае ўспрыманне рэчаіснасці. У зборніках лірыкі «Выпрабаванні» (1943), «Каменны час» (1949), «Бяссонне» (1954), «Дзённікі высылкі» (1975), «Нататкі сляпога» (1979), «Карані Элінства» (1981), паэмах «Марш акіяна» (1940), «Ранішняя зорка» (1955), «Няскораны горад» (1958), «Мост» (1960), «Васямнаццаць мелодый горкай радзімы» (1973), «Граганда», «Званіца» (абедзве 1974) імкненне дасягнуць глыбінь чалавечай душы, спасцігнуць таямніцы жыцця. Сюррэалістычныя рысы ўласцівыя вершам зборнікаў «Архітэктура дрэў» (1958), «Сведчанні» (ч. 1—2, 1963—66). У раманах «Асцярожны Арыёст» (1982), «Што за дзіўныя рэчы!» (1983), «Штуршком локця» (1984) паказана жыццё грэчаскай правінцыі. Пераклаў верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983). На беларускую мову яго вершы перакладала А. Кобец-Філімонава.

Памёр 11 лістапада 1990 года ў Афінах.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Рицос Яннис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118788957 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Рух Супраціўлення ў Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манемвасіі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Пелапанес
Катэгорыя·Камуністы Грэцыі
Катэгорыя·Антыфашысты
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты вянок»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Грэцыі