Яне Петэры Аханен (фінск.: Janne Petteri Ahonen; нар. 11 мая 1977, Лахты) — фінскі скакун з трампліна, пяціразовы чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету, пяціразовы пераможца «Турнэ чатырох трамплінаў», двухразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў. Удзельнік сямі запар Алімпійскіх гульняў (1994—2018), а таксама 11 чэмпіянатаў свету (1993—2017).