Януш Антоні Левандоўскі (польск.: Janusz Antoni Lewandowski; нар. 13 чэрвеня 1951 года, Люблін) — польскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па бюджэтных пытаннях з 9 лютага 2010 года.
Вучыўся ў Гданьскім універсітэце, дзе вывучаў эканоміку, у 1974 годзе абараніў магістарскую дысертацыю, у 1984 года - доктарскую. Працаваў у сферы марскіх перавозак, у канцы 80-х некаторы час выкладаў у Гарвардскім універсітэце. Паралельна быў эканамічным саветнікам «Салідарнасці». У 1991 і 1992-1993 быў міністрам прыватызацыі.
На выбарах у Еўрапарламент 2004 года быў абраны ад партыі Грамадзянская платформа. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года быў пераабраны, але 9 лютага 2010 пакінуў сваё дэпутацкае месца ў сувязі з зацвярджэннем яго ў абноўленым складзе Еўракамісіі.