wd wp Пошук:

Янтра

Басейн Янтры

Янтра (балг.: Янтра, лац.: Iatus) — рака на поўначы Балгарыі, правы прыток Дуная. Даўжыня — 285 км, плошча вадазбору — 7862 км². Бярэ пачатак на паўночным схіле гор Стара-Планіна на вышыні 1 220 метраў над узроўнем мора. Да горада Габрава цячэ ў глыбокай даліне, парослай букавым лесам, паміж Габрава і сялом Янтра — перасякае плато Стражата ў глыбокай цясніне, за сялом Янтра — выходзіць на Ніжнедунайскую раўніну, пятляе. Жыўленне ракі змешанае: снегавое, дажджавое і ад карставых падземных вод.

Янтра мае 30 прытокаў даўжынёй больш 10 км. Буйнейшыя з іх:

На Янтры стаяць гарады Габрава, Вяліка-Тырнава, Горна-Арахавіца, Полскі-Трымбеш і Бяла.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Дуная
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Балгарыі