wd wp Пошук:

Янотавыя

Яно́тавыя (Procyonidae) — сямейства млекакормячых з атрада драпежных.

Большасць янотавых жывуць ва ўмераных і трапічных шыротах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Еўразіі інтрадукаваны амерыканскі від — янот-паласкун (Procyon lotor).

Па сваёй форме янотавыя з’яўляюцца сярэднім звяном паміж Mustelidae і мядзведзевымі (Ursidae). Ва ўсякім выпадку, янотавыя і мядзведжыя яшчэ параўнальна нядаўна мелі агульных продкаў. Першыя янотавыя жылі ў Еўразіі, адкуль праз злучэнне, якое існавала некалі, патрапілі ў Амерыку. У Старым свеце пасля гэтага вымерлі, не вытрымаўшы канкурэнцыі з Viverridae, якія занялі аналагічныя экалагічныя нішы.

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Янотавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы сысуноў
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта