wd wp Пошук:

Янка Жук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук. Янка Жук (13 лютага 1897 — 23 сакавіка 1974) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія

Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і. У 1913 годзе паступіў у Магілеўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. У гады вучобы ўключыўся ў беларускі незалежніцкі і нацыянальна-рэлігійны рух. Пасвячоны ў святары ў 1920 годзе.

Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў у парафіі Лужыца Магілеўскай архідыяцэзіі. У 1921—1924 гадах выконваў абавязкі пробашча ў вёсцы Новы Пагост на Браслаўшчыне, дзе звяртаўся да вернікаў з беларускімі казаннямі. У 1930-я гады — пробашч у мясцовасці Мейшагола і адміністратар у мястэчку Шаркоўшчына.

Пасля Другой сусветнай вайны выконваў святарскія абавязкі ў мясцовасці Рэшчынка Падляскай дыяцэзіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе