.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Я́наш А́дэр (венг.: Áder János; 9 мая 1959, Чорна) — венгерскі палітык і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Еўрапарламента, выбраны прэзідэнт Венгрыі (з 10 мая 2012 года).
У 1983 годзе атрымаў ступень доктара юрыдычнага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта. У 1986—1990 гадах быў навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыялогіі Венгерскай акадэміі навук.
У 1988 годзе ўступіў у партыю Фідэс. Быў старшынёй Нацыянальнага савета, віцэ-прэзідэнтам Фідэс. У 2002—2006 гадах быў лідарам фракцыі Фідэс у парламенце.
У 1990—2009 гадах быў дэпутатам парламента Венгрыі, у 1997—1998 і 2006—2009 гадах — віцэ-спікерам, у 1998—2002 гадах — спікерам парламента. З 2009 года — дэпутат Еўрапарламента.
2 мая 2012 года выбраны прэзідэнтам Венгрыі[2][3].
Жанаты, мае чацвярых дзяцей. Жонка — суддзя.