Якуб Пліхта (? — 7 лютага 1407, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, францысканін. II біскуп віленскі (з 1398).
Ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага, радавіты ліцвін[1]. Перад прызначэннем біскупам віленскім (1398) загадваў францысканскімі кляштарамі ў Вялікім Княстве.
Браў удзел у складанні дамоў паміж Ягайлам і Вітаўтам, быў іх гарантам.
Адбудаваў Віленскую кафедру, якая згарэла ў часе пажару.