wd wp Пошук:

Якаў Саннікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саннікаў. Якаў Саннікаў (1780, Усць-Янск — не раней 1812) — рускі прамысловец (здабываў пясца), даследчык Новасібірскіх астравоў.

Адкрыў і апісаў астравы Стаўбавы (1800) і Фадзееўскі (1805). У 1808—1810 гадах удзельнічаў у экспедыцыі М. М. Гедэнштрома. У 1810 годзе перасёк востраў Новая Сібір, у 1811 годзе абышоў востраў Фадзееўскі. Саннікаў выказаў меркаванне аб існаванні на поўнач ад Новасібірскіх астравоў, у прыватнасці ад вострава Кацельны, шырокай зямлі (гл. Зямля Саннікава). Яго ўнук, таксама Якаў Саннікаў, вядомы як мецэнат, які дапамагаў палярным даследчыкам Аляксандру Бунге, Эдуарду Толю, Фрыцьёфу Нансену.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1780 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мараплаўцы Расіі