wd wp Пошук:

Якаб Адрыянсзан Бакер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бакер.

Якаб Адрыянзан Бакер (нідэрл. Jacob Adriaenszoon Backer; 1608, Харлінген — 27 жніўня 1651, Амстэрдам) — галандскі мастак эпохі барока.

Жыццё і творчасць

Якаб А. Бакер нарадзіўся ў сям’і пекара. У 1611 годзе ўся яго сям’я пераязджае ў Амстэрдам. У 1627 годзе Якаб адпраўляецца ў Леўвардэн, у навучанне да мастака Ламберта Якабса, які пісаў палотны гістарычнага жанру. У 1633 ён, разам з іншым вучнем Якабса, Гавертам Флінкам, вяртаецца ў Амстэрдам. Знаходзіўся пад уплывам такіх жывапісцаў як Рубенс, Вібранд дэ Гіст і Абрахам Блумарт. У тым жа годзе ён піша па замове амстэрдамскага Дома сірот серыю партрэтаў. Пасля Я. Бакер становіцца аўтарытэтам у галіне партрэтнага жывапісу; працы яго заваявалі вялікую папулярнасць у сталіцы Галандыі. Яго працы таксама былі прызнаны ў Францыі; карціна Паядальнік вустрыц, якая рэалістычна адлюстроўвае «перапоўненага жыццём» едака вустрыц, прадстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі музея Мандэ ў авернскім Рыёме.

Акрамя партрэтнага жывапісу, майстар пісаў таксама гістарычныя, а на канчатковым этапе сваёй творчасці — таксама рэлігійныя палотны і карціны на міфалагічную тэматыку. Адной з самых вядомых работ мастака з’яўляецца «Партрэт хлопчыка ў шэрым» (1632).

Зноскі

  1. Jacob Adriaensz Backer — 1999.
  2. Jacob Adriaensz. Backer
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. Jacob Adriaensz. Backer — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1608 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фрысландыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1651 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме