wd wp Пошук:

Яйцаклад

Яйцаклад самкі наезніка

Яйцакла́д — вонкавы палавы орган для адкладвання яец у самак многіх насякомых і некаторых рыб. У насякомых яйцаклад — відазмененыя канечнасці 8 і 9 сегментаў брушка; складаецца з 3 пар створак, між асновамі якіх знаходзіцца палавая адтуліна. Яйцы адкладваюцца ў глебу (саранчовыя), тканкі раслін (стракозы, клапы, цыкады, пільшчыкі), у цела іншых насякомых (наезнікі), у ракавіны малюскаў (рыба-гарчак). У вос, пчол, чмялёў яйцаклад ператварыўся ў джала.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Органы жывёл
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Канечнасці