wd wp Пошук:

Яджур-Веда

Яджур-Веда (санскр.: यजुर्वेद, yajurveda IAST) — адна з чатырох індуісцкіх Ведаў. У асноўнай частцы Яджур-Веды, званай Самхіта, утрымліваюцца мантры, прызначаныя для здзяйснення ахвярапрынашэнняў ведычнай рэлігіі. У дадатковых тэкстах, Брахманах і Шраута-сутрах, апісваецца, як выконваць рытуалы і ахвярапрынашэнні і даецца філасофскае тлумачэнне мантр, выкладзеных у асноўнай частцы Яджур-веды.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Яджур-веда
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта