wd wp Пошук:

Ягор Летаў

Ягор Летаў (руск.: Егор Летов, сапр. імя Ігар Фёдаравіч Летаў) (10 верасня 1964, Омск — 19 лютага 2008, Омск) — рускі рок-музыкант, легенда савецкай панк-сцэны, нязменны лідар гуртоў «Гражданская оборона», «Егор и Опизденевшие» і інш.

Біяграфія

Да пачатку музычнай кар’еры

Ігар Летаў нарадзіўся 10 верасня 1964 года ў Омску. Маці — Тамара Георгіеўна Летава (Марцем’янава) (1935—1988), бацька — Фёдар Дзмітрыевіч Летаў (1926—2018) — вайсковец, у 1990-х — сакратар райкама КПРФ у Омску, брат — музыкант, саксафаніст, імправізатар Сяргей Фёдаравіч Летаў.

25 мая 1982 год Ягор Летаў скончыў 10-ы клас школы № 45 Омска. Пасля школы пераехаў да брата ў Падмаскоўе (мяст. Краскова Любярэцкага раёна) і паступіў у маскоўскае будаўнічае ПТВ, аднак вясной 1983 года быў адлічаны за прагулы і непаспяховасць і да 1984 года вярнуўся назад у Омск. Пасля адлічэння пэўны час працаваў мастаком партрэтаў Леніна для стэндаў навочнай агітацыі (Омскі шынны завод, Омскі маторабудаўнічы завод ім. Баранава), дворнікам і тынкоўшчыкам на будоўлі.

Палітычныя погляды

Трывала выступаў супраць развалу СССР, называў сябе «савецкім нацыяналістам». Ад пачатку стварэння Нацыянал-бальшавісцкай партыі быў яе сябрам (меў партыйны білет пад нумарам 4). Сярод палітыкаў былога СССР асобна вылучаў Аляксандра Лукашэнку, супрацьпастаўляючы яго расійскім палітыкам; спадзяваўся на атрыманне ўлады ў Расіі беларускім прэзідэнтам. У сярэдзіне 2000-х гг. публічна адмежаваўся ад любых палітычных сілаў. Тэксты песень, напісаных Ягорам, прасякнутыя непрыняццём дзяржаўных інстытутаў прымусу, вайны, ідэямі рускага нацыяналізму.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Барытоны
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Омску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рок-музыканты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Нацыянал-бальшавізм