У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Додалеў. Ягор Аляксандравіч Додалеў (нар. 1 лютага 1993) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2009 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем[1].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыях 50 м, 100 м і 200 м батэрфляем. Срэбраны прызёр у камбінаванай эстафеце 4 × 50 м, бронзавы прызёр у эстафеце 4 × 50 м вольным стылем[2].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 года на дыстанцыі 50 м батэрфляем[3].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 50 м батэрфляем[4].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем[5].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 года на дыстанцыі 50 м батэрфляем[6].
Чэмпіён Беларусі 2016 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 м. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Бронзавы прызёр у эстафеце 4 × 200 м вольным стылем[7].