Юхан-Улаф Кос (нарв.: Johann Olav Koss; нар. 29 кастрычніка 1968) — нарвежскі канькабежац.
Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён (1992 год — 1500 м, 1994 год — 1500, 5000 і 10 000 м), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1992 года на дыстанцыі 10 000 м, трохразовы чэмпіён свету (1990, 1991, 1994) і чэмпіён Еўропы (1991) у класічным мнагабор’і.
Найлепшы спартсмен года ў Нарвегіі ў 1994 годзе. Пасол добрай волі ЮНІСЕФ.