wd wp Пошук:

Юстын Нарбут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нарбут. Юстын Нарбут (каля 1773 — 25.9.1845), гісторык.

3 роду Нарбутаў, стрыечны брат Тэадора Нарбута.

Вучыўся ў Вілснскім універсітэцеце.

У час паўстання 1794 камандаваў палком пяхоты ў баі пад Соламі.

Пасля падаўлення паўстання пастаянна жыў у Лідскім павеце, у спадчынным маёнтку, у 1820 быў членам межавога суда ў павеце.

Апошнія гады жыцця прысвяціў вывучэнню гісторыі края. У 1818 ў Гродне выйшла яго праца «Нарыс каранёў літоўскага народу», у якой прыведзены звесткі пра мясцовую гісторыю і міфалоіію. Невялікі тыраж гэтай кнігі хутка разышоўся, і ў 1820 выйшла 2-е выданне.

У Вільні надрукавана яго праца «Унутраная гісторыя літоўскага народу з часоў Яна Сабескага і Аўгуста II…» (т. 1-2, 1842, 2-е выд. 1843). Ёсць меркаванне, што яна падрыхтавана ім на заказ прадстаўнікоў роду Сапегаў, таму што амаль цалкам прысвечана зацятай барацьбе паміж: віленскім біскупам Канстанцінам Бжастоўскім і гетманам Казімірам Сапегам у 1693-1701. У рэцэнзіі на гэту кнігу Ю. Л. Крашэўскі абвінаваціў аўтара ў невыкарыстанні важных гіст. крыніц і тэндэнцыйнасці, з-за чаго вобраз Сапегі атрымаўся залішне станоўчым, а Бжастоўскага — адмоўным.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1773 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў 1845 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Нарбуты
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта