Юрый Фёдаравіч Баратынскі (Мочка, (руск.: Юрий Фёдорович Барятинский Мочка; ? — пасля 1564) — вайсковы дзеяч.
Паходзіў з роду князёў Баратынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Фёдара Фёдаравіча.
У час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў у 1560 годзе ўдзельнічаў у паходзе пад Вільню, быў галавой у палку правай рукі князя Пятра Іванавіча Шуйскага. Трапіў у палон і выкуплены царом Іванам IV.