wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Кротаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кротаў. Юрый Уладзіміравіч Кротаў (15 студзеня 1904, г. Кіеў — 24 студзеня 1968) — расійскі і беларускі навуковец. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966).

Біяграфія

У 1928 г. скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Інжынер шляхоў зносін. З 1956 г. — дацэнт, загадчык кафедры Сібірскага металургічнага інстытута. Па сумяшчальніцтве працаваў на кафедры «Супраціўленне матэрыялаў» у філіяле Сібірскага металургічнага інстытута (г. Новакузнецк). Працаваў на вытворчасці, паспяхова сумяшчаючы практычную дзейнасць з навуковай і педагагічнай працай у інстытуце.

З 1964 г. па 1967 г‚ — загадчык кафедры «Супраціўленне матэрыялаў» Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. 16 чэрвеня 1948 г. Саветам Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута прысуджана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук. 26 чэрвеня 1965 г. прысуджана навуковая ступень доктара тэхнічных навук. Доктарскую дысертацыю абараніў у Ленінградскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. У 1966 г. зацверджаны ў навуковым званні прафесара.

Аўтар шэрагу навуковых і навукова-метадычных публікацый.

Магіла на Васкрасенскіх могілках

Памёр 24 студзеня 1968 года. Пахаваны на Васкрасенскіх могілках у Магілёве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Пахаваныя на Васкрасенскіх могілках (Магілёў)
Вучоныя паводле алфавіта
Выкладчыкі Сібірскага дзяржаўнага індустрыяльнага ўніверсітэта
Выпускнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута
Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Дактары тэхнічных навук
Памерлі ў 1968 годзе
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Магілёве
Асобы
Памерлі 24 студзеня
Нарадзіліся ў Кіеве
Нарадзіліся ў 1904 годзе
Нарадзіліся 28 студзеня