.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Юрый Осцік (? — 1546 ці 1547) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1546).
Паходзіў з роду Осцікаў герба «Трубы», сын Рыгора і Аляксандры Свірскай. Меў братоў Станіслава і Рыгора.
Займаў пасады дзяржаўцы анікштанскага і дарсунішскага, маршалак гаспадарскі ў 1546.
Быў двойчы жанаты. Спачатку ажаніўся з Ганнай, дачкой Івана Літавора Храптовіча. З гэтым шлюбам быў звязаны скандал, бо маці Ганны, Ядвіга Гальшанская, адмовілася прызнаць Юрыя Осціка мужам сваёй дачкі і патрабавала скасавання шлюбу. Каралеўскі суд, аднак, стаў на бок Осціка, і шлюб быў захаваны. Ганна нарадзіла Юрыю сыноў Мікалая і Яна, а таксама дачок Ганну і Соф’ю. Пасля смерці сваёй першай жонкі Юрый паўторна ажаніўся з Марынай, дачкой князя Міхайлы Мсціслаўскага, з якой меў сыноў Юрыя і Рыгора.