wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Гарбуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбуноў. Юрый Мікалаевіч Гарбуноў (нар. 24 жніўня 1970, Новы Раздзіл, Украіна) — украінскі тэлевядучы, акцёр і шоумен, Заслужаны артыст Украіны.

Біяграфія і кар’ера

Нарадзіўся ў горадзе Новы Раздзіл Львоўскай вобласці. Вырас на Івана-Франкоўшчыне. У 1992 годзе скончыў Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва імя І. Карпенка-Карага.

Пасля заканчэння інстытута пяць гадоў працаваў у драматычным тэатры ў Івана-Франкоўску. Потым пераехаў у Кіеў. У 1997—1998 гг. быў памочнікам рэжысёра ў цэнтры «Арт-Велес», рэжысёрам клуба «Галівуд». Паралельна ў 1998 г. на канале УТ-1 вёў праграму «Три крапки», а ў 1999-м — «Щасливий дзвінок», якая стала для яго дэбютам у прамым эфіры.

У 2000 г. пачаў працаваць на Новым канале. Быў вядучым праграмы «Пад’ём», за якую разам са сваёй партнёркай Машай Ефрасінінай у 2002 г. быў удастоены прэміі «Тэлетрыумф» у намінацыі «Найлепшае тэлевізійнае шоу». Таксама вёў сямейнае шоу «Гатовы на ўсё», шоу «Адзін за ўсіх» і «Цяпер ты ў арміі». У 2005 г. — вядучы праграмы «Пытанне для чэмпіёнаў» на канале СТБ. У чэрвені 2006 года прыйшоў на тэлеканал 1+1, дзе з Марычкай Падалкай пачаў весці інфармацыйна-забаўляльную ранішнюю праграму «Сняданак». З тых часоў з’яўляецца тэлевядучым канала 1+1.

Быў нязменным вядучым усіх сезонаў рэйтынгавага шоу «Танцы з зоркамі», за якое ў 2007 і 2008 гадах разам з Цінай Караль атрымаў яшчэ дзве прэміі «Тэлетрыумф». Таксама быў вядучым шоу «Смакуем», «Зорка + Зорка» і «Суперзорка» на канале 1+1. З верасня 2010 года — адзін з вядучых эксперыментальнага гумарыстычнага шоў «ГПУ» на канале 1+1. У снежні 2011 года — вядучы шоу «Прыгажосць па-ўкраінску». У 2012 годзе вёў гульнявое шоу «Я люблю Украіну». З лютага 2013 года — вядучы забаўляльнага «ПРОСТА шоу». Восенню 2013 года на канале 1+1 стартавала кулінарнае шоу «Вялікі пякарскі турнір», вядучым якога таксама стаў Юрый Гарбуноў. З 11 кастрычніка 2015 года — член журы ў шоу «Маленькія гіганты» на 1+1.

1 снежня 2015 года стаў заслужаным артыстам Украіны.

Фільмаграфія

Дубляж

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Шоумены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэлевядучыя Украіны