wd wp Пошук:

Юрый Канстанцінавіч Малевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малевіч. Юрый Канстанцінавіч Малевіч (нар. 1953) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996 г.), прафесар[2].

Біяграфія

Скончыў Цалінаградскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1976 годзе. Клінічная ардынатура 1976—1978 годзе ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце акушэрства і гінекалогіі МЗ СССР, там жа з 1978 па 1980 вучоба ў аспірантуры[3].

У 1979 датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Функцыя знешняга дыхання падчас цяжарнасці»[3].

У 1996 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Генітальная герпетычная інфекцыя ў акушэрстве і гінекалогіі»[3].

Загадваў кафедрай акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 1997—2003 гг.; галоўны рэдактар рэцэнзаванага ​​часопіса «Медыцынская панарама»[3].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя напрамкі ў працы — паталогія цяжарнасці і родаў, аператыўнае акушэрства, гінекалагічная эндакрыналогія[3]. Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі[2].

Зноскі

  1. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2493378&strq=l_siz=20
  2. 1 2 Малевич, Юрий Константинович (доктор медицинских наук; род. 1953) (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Малевич Юрий Константинович (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акушэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Загадчыкі кафедраў БДМУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ