wd wp Пошук:

Юрый Георгіевіч Сядых

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сядых.

Юрый Георгіевіч Сядых (11 чэрвеня 1955, Новачаркаск — 14 верасня 2021) — савецкі лёгкаатлет, кідальнік молата, двухразовы алімпійскі чэмпіён.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1955 года ў Новачаркаску.

Выхаванец кіеўскай школы кідання молата. На міжнародных спаборніцтвах выступаў за ЦСКА.

У 1976 годзе на алімпійскіх гульнях у Манрэалі заваяваў залаты медаль. У 1978 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы. На Алімпіядзе ў Маскве ў 1980 годзе стаў чэмпіёнам. У 1982 годзе зноў стаў чэмпіёнам Еўропы.

Перамог на спаборніцтвах «Дружба-84» у Маскве. У 1988 годзе на алімпійскіх гульнях у Сеуле заваяваў срэбра.

30 жніўня 1986 года Сядых усталяваў пры кідку рэкорд 86,74 м на чэмпіянаце Еўропы ў Штутгарце (ФРГ), які не пабіты да гэтага часу. У тым жа годзе стаў пераможцам Гульняў добрай волі.

Памёр 14 верасня 2021 года[4].

Зноскі

  1. Yury Sedykh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yuriy Sedykh // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  3. https://m.sportsdaily.ru/news/umer-rekordsmen-mira-v-metanii-molota-yuriy-sedykh
  4. Умер олимпийский чемпион Седых, мировой рекорд которого до сих пор не побит

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новачаркаску
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кідальнікі молата СССР
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Сусветныя рэкардсмены
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня