wd wp Пошук:

Юрый Віктаравіч Меляшкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Меляшкевіч. Юрый (Юрась) Віктаравіч Меляшкевіч (нар. 20 лістапада 1982, Слаўгарад, Магілёўская вобласць, БССР) — намеснік старшыні партыі БНФ, намеснік старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Слаўгарадзе ў сям’і выкладчыкаў. У 1993 годзе, у час перасялення пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сям’я пераехала ў Мінск, у мікрараён Малінаўка-4. Праз гэта стаў праціўнікам будаўніцтва Беларускай АЭС:

— Хваробы зараз сталі сапраўднай трагедыяй для беларусаў. Увесь час чую, што нехта захварэў ці памер ад анкалогіі. Часта гэта зусім маладыя людзі, якім крыху за 40. Такая сітуацыя выклікае заклапочанасць, і я лічу, што ў Беларусі павінна быць створаная сістэма ранняй дыягностыкі анкалагічных захворванняў. Таксама павінна быць створаная асобная сістэма маніторынгу для груп рызыкі, куды абавязкова павінны патрапіць ліквідатары, асобы, якія жылі на забруджаных тэрыторыях ці пацярпелі ад Чарнобылю.

— Юрась Губарэвіч і Юрась Меляшкевіч зрабілі абследаванне на онкамаркеры[1]

Вучыўся ў мясцовай СШ № 206 г. Мінска, пасля ў СШ № 113 з хіміка-экалагічным ухілам. У 2007 скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на кафедры «Біятэхналогіі і біяэкалогіі» па спецыяльнасці «Біяэкалогія». Акрамя беларускай і рускай, валодае англійскай і польскай мовамі.

З 2011 года  ва ўласным бізнесе, да 2013 года дырэктар кампаніі «Мэлвінд». У 2013—2020 гадах  дырэктар турыстычнай кампаніі «Куфэрак падарожжаў»[2]. З 2019 года — сузаснавальнік і дырэктар кампаніі «ВерусІНН Вінакурня», а таксама кіраўнік у іншых камерцыйных праектах. Дырэктар «Маёнтак Падароск», які ставіць задачай аднаўленне ўсяго сядзібна-паркавага комплексу Бохвіцаў XVIII стагоддзя ў в. Падароск Ваўкавыскага раёна.

28 кастрычнік 2022 года затрыманы разам з іншымі супрацоўнікамі «Маёнтак Падароск»[3]. Дырэктару Юрыю Меляшкевічу і фінансаваму дырэктару Змітру Карабачу выстаўленае абвінавачанне па ч.2 арт. 243 КК РБ у нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў[4].

Грамадская дзейнасць

Займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю з 1999 года. З 2004 Член Партыі БНФ, быў сакратаром партыйнай камісіі ў пытаннях экалогіі і наступстваў катастрофы на ЧАЭС і камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Балатаваўся ад Партыі БНФ на парламенцкіх выбарах па Малінаўцы ў Мінску, а таксама на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. У 2006 годзе балатаваўся, але не быў выбраным у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў[5].

На парламенцкіх выбарах 2016 года балатаваўся ад Партыі БНФ па Ясенінскай выбарчай акрузе № 100, атрымаўшы 7,1 % галасоў[6].

Член Рэспубліканскага праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання Рух «За Свабоду» (быў намеснікам старшыні арганізацыі[2]), выконвае абавязкі намесніка старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, член Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

У лістападзе 2020 года абраны на пасаду намесніка старшыні Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне»[7].

Сям’я

Юрась Меляшкевіч — сын Віктара Рыгоравіча Меляшкевіча — аднаго з членаў Беларускага Народнага Фронту ад часоў заснавання руху. Жанаты. Жонка Ганна педагог-псіхолаг, сын Станіслаў, дачка Яніна.

Зноскі

  1. Анкалагічныя хваробы зараз сталі сапраўднай трагедыяй для беларусаў. Увесь час чую, што нехта захварэў ці памер ад анкалогіі. Часта гэта зусім маладыя людзі, якім крыху за 40. Такая сітуацыя выклікае заклапочанасць і я лічу, што ў Беларусі павінна быць створаная сістэма ранняй дыягностыцы анкалагічных захворванняў. Таксама павінна быць створаная асобная сістэма маніторынгу для груп рызыкі, куды абавязкова павінны патрапіць ліквідатары, асобы, якія жылі на забруджаных тэрыторыях ці пацярпелі ад Чарнобылю
  2. 1 2 Юрась Меляшкевіч: «Спорт і палітыка — справа моцных»
  3. Затрымалі трох супрацоўнікаў прадпрыемства «Маёнтак Падароск»
  4. Кіраўніку і фінансаваму дырэктару «Маёнтку Падароск» выставілі абвінавачаньні па крымінальнай справе
  5. Члены Партыі БНФ кандыдаты ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Юрась Меляшкевіч і Юрась Карэтнікаў падалі заяву ў Маскоўскую раённую выбарчую камісіі са скаргай на незаконную агітацыю за кандыдатаў ад улады.
  6. Есенинский избирательный округ № 100 (руск.)
  7. Намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч

Спасылкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Члены Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Члены руху «За Свабоду»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы