Юн Асон (кар.: 윤아선; нар. 18 лютага 2007, Ансан(руск.) бел.) — паўднёвакарэйская фігурыстка, якая выступае ў адзіночным катанні. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Паўднёвай Карэі(руск.) бел. (2021).
Пачала займацца фігурным катаннем у 2015 годзе. Паводле інфармацыі Міжнароднага саюза канькабежцаў, падчас спартыўнай кар’еры пражывала ў горадзе Нам’янджу(руск.) бел.. Трэніравалася ў Сеуле пад кіраўніцтвам Пак Піна і Чхве Хёнгён. Над пастаноўкай праграм і харэаграфіяй працавала з Сін Еджы.
У спаборніцкім сезоне 2020/21 стала сярэбраным прызёрам дарослага чэмпіянату Паўднёвай Карэі(руск.) бел.[1]. Дзякуючы такому нечаканаму выніку, на думку агенцтва Ёнхап, Юн заваявала пуцёўку на дарослы чэмпіянат свету, але ў сілу юнага ўзросту не магла ўдзельнічаць у турніры[2].
На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2022 года(руск.) бел. Юн заняла чацвёртае месца, прадэманстраваўшы два чыстыя пракаты. Яна паспяхова выканала ўсе заяўленыя скачкі і дарожкі крокаў, выканала некалькі кручэнняў максімальнага чацвёртага ўзроўню[3][4].
Спаборніцтвы | 19/20 | 20/21 | 21/22 | 22/23 |
---|---|---|---|---|
Міжнародныя | ||||
Гран-пры ЗША | TBA | |||
Міжнародныя сярод юніёраў | ||||
Чэмпіянат свету | 4 | |||
Гран-пры Францыі | 5 | |||
Гран-пры Францыі (2) | 5 | |||
Нацыянальныя | ||||
Чемпіянат Паўднёвай Карэі | 8 | 2 | 6 |