У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фомчанка. Юлія Пятроўна Фомчанка (нар. 2 лютага 1999) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.
Бронзавая прызёрка Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2013 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем[1].
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2014 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[2].
Пераможца Першынства Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[3].
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[4].