wd wp Пошук:

Юлія Міцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч. Юлія Міцкевіч (нар. 1979[1]) — беларуская журналістка, феміністка, абаронца правоў аб’яднанняў ЛГБТ у Беларусі, у 2010—2013 гадах — старшыня аб’яднання Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада.

Біяграфія

Скончыла магістарскае навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па тэме gender studies. Бярэ актыўны ўдзел ў феміністычным руху, займалася абаронай праваў аб’яднанняў ЛГБТ у Беларусі[2]. Працавала журналісткай на беларускім інфармацыйным партале naviny.by[3]. У 2010 годзе была абранай на пасаду старшыні аб’яднання Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада. Заняла гэтую пасаду пасля Марыны Гундар[2]. На сходзе 10-11 снежня 2011 года была пераабранай[4]. 23-24 лістапада 2013 года на пасаду старшыні быў абраны Мікалай Цяцёркін[5].

Зноскі

  1. Юлія Міцкевіч Архівавана 19 лютага 2020.
  2. 1 2 http://ampby.org/2012/02/17/14746/ Архівавана 16 снежня 2013.
  3. http://naviny.by/rubrics/opinion/2008/05/05/ic_articles_410_156953 Архівавана 3 лістапада 2013.
  4. http://www.msd-mh.info/node/90?language=en Архівавана 17 снежня 2013.
  5. http://www.msd-mh.info/news/molodye-social-demokraty-vybrali-novogo-lidera Архівавана 17 снежня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Постаці фемінізму
Катэгорыя·Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Актывісты ЛГБТ-руху ў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе