wd wp Пошук:

Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацкевіч. Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч (2 жніўня або 27 ліпеня[1] 1911, в. Ухлё, цяпер Бешанковіцкі раён), беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1963), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1969[2]).

Біяграфія

Скончыла Магілёўскі педагагічны тэхнікум (1931), працавала настаўніцай пачатковай школы ў в. Гулькі Клімавіцкага раёна (19311933). Скончыла падрыхтоўчыя курсы ў Магілёве (19331934), факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута (19341938). Па рэкамендацыі лінгвіста праф. К. І. Гурскага вучылася ў аспірантуры Інстытута мовы і літаратуры АН БССР пад кіраўніцтвам праф. Е. С. Істрынай, спецыялізавалася па гісторыі беларускай мовы. Кандыдат філалагічных навук (1946).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Смалявічах і была сувязной партызанскай брыгады «Смерць фашызму».

З 1945 працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Узначальвала сектар[3] дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства (19501986[4]) і фактычна ачольвала ўсю дыялекталагічную работу ў Беларусі.

У навуцы

Аўтар больш як 100 навуковых прац у галіне мовазнаўства. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Літоўскі статут 1529 г. як помнік беларускай літаратурнай мовы XV — пачатку XVI стагоддзя» (1946), манаграфія і доктарская дысертацыя «Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове» (1963).

Удзельнічала ў складанні «Руска-беларускага слоўніка» пад рэд. К. Крапівы (1953). Разам з Р. І. Аванесавым выпусціла працу «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (19681969). Сумесна з іншымі аўтарамі падрыхтавала «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Мікратапанімія Беларусі» (1974).

Удзельнічала і кіравала стварэннем прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (19791986, 5 тамоў), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (19931998, 5 тамоў; збор матэрыялаў адбываўся з 1971).

Кіравала і ўдзельнічала ў зборы беларускіх матэрыялаў для «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (з 1960).

Бібліяграфія

Узнагароды і прэміі

Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) за ўдзел у выпуску комплексу прац «Беларуская лінгвістычная геаграфія», у ліку якіх быў «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5-ці тамах. Узнагароджана ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі.

Зноскі

  1. Пасведчанне аб нараджэнні было згублена ў час Вялікай Айчыннай вайны. Дзень 2 жніўня падаецца паводле словаў самой Ю. Ф. Мацкевіч, а 27 ліпеня — умоўная дата ў адноўленых дакументах).
  2. Першая з ліку супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства.
  3. З 1986 — аддзел.
  4. У 19501952 выконвала абавязкі загадчыка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Дыялектолагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада