wd wp Пошук:

Юзэфа Найдзюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Найдзюк. Юзэ́фа Найдзю́к (у дзявоцтве Брэчка; 1 лютага 1927, в. Мазуркі, Баранавіцкі павет — 19 лістапада 2004, Пасадэна, ЗША) — беларуская грамадска-палітычная дзеячка.

Біяграфія

У час Вялікай Айчыннай вайны вучылася ў Баранавіцкай сярэдняй гандлёва-адміністрацыйнай школе, была актывісткай СБМ. Летам 1944 года з’ехала з Беларусі на эміграцыю. У 1944—1945 гадах служыла ў беларускім батальёне парашутыстаў «Дальвіц» у Германіі і Чэхаславакіі. Летам 1945 года перабралася з савецкай зоны акупацыі на Захад. Спачатку жыла ў Заходняй Германіі, дзе скончыла беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе, была актыўная ў скаўтынгу, у беларускім грамадскім жыцці. Дапамагала ў адміністрацыі газеты «Бацькаўшчына» і часопіса «Наперад!». Працавала ў тэхнічным аддзеле радыё «Вызваленне». Брала актыўны ўдзел у беларускім культурным жыцці[1].

У верасні 1956 года — у ЗША, выйшла замуж за брата Язэпа Найдзюка Чэслава, нарадзіла дзвюх дачок: Ядзю, Карнелю — і сына Віктара.

Да апошніх дзён сачыла за падзеямі на Беларусі, на свае грошы падпісвала беларускія школы на незалежныя выданні.

Пахавана каля мужа на могільніку Галівуд-Хілз у Пасадэне, Каліфорнія.

Дадатковыя звесткі

Яшчэ пры жыцці пра яе хадзіла шмат легенд. У адной беларускай кніжцы, не называючы прозвішча, аўтар распавядаў, як яна, радыстка дэсантнай групы, была паранена, але здолела вярнуцца з БССР на Захад. Аднак яна сама сцвярджала, што не была на Беларусі з лета 1944 года, і ніколі не ляцела туды з дэсантам. Праўда, яна ведала многіх з тых дэсантнікаў (хлопцаў і дзяўчатаў), што вярнуліся ў Беларусь, каб змагацца за яе незалежнасць[2].

Зноскі

  1. Св. памяці // Беларус № 507
  2. Згадкі // Беларускі Рэзыстанс 1 / 2005 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Пасадзіне
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада