Эўмен I (стар.-грэч.: Εὐμένης Α’; 263 — 241 да н.э.) — пергамскі кіраўнік з дынастыі Аталідаў. Пляменнік Філітэра.
Атрымаўшы ўладу ад дзядзькі Філітэра здолеў яе ўмацаваць і пашырыць уладанні вакол Пергама. Каля 261 г. да н.э. разбіў пад Сардамі войска Антыёха I. Адбіў напад галатаў. Перад смерцю перадаў уладу стрыечнаму пляменніку Аталу.