wd wp Пошук:

Эсекіба

Эсекі́ба (англ.: Essequibo) — найбуйнейшая рака Гаяны. Даўжыня — каля 700 км.

Эсекіба бярэ пачатак на Гвіянскім нагор’і і ўпадае ў Атлантычны акіян. Цячэ ў паўночным напрамку. У сярэдняй і ніжняй плыні фарміруе шырокую прырачную нізіну. Найбольшыя прытокі — Куюні і Мазаруні. У вусці ўтварае дэльту шырынёй да 20 км, з 365 астравамі, у тым ліку Легуанам і Хогам. Рака выносіць у акіян значную колькасць глею.

Эсекіба была адкрыта і ўпершыню даследавана іспанскімі канкістадорамі ў 1499 годзе.

Па меркаванні ўладаў Венесуэлы тэрыторыя па левым беразе Эсекіба (больш за 60% тэрыторыі Гаяны) складае венесуэльскі штат Гаяна-Эсекіба.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэкі Гаяны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96